ДЗВІНАСА, рака ў Лагойскім і Вілейскім р-нах, левы прыток Віліі. Даўжыня 54 км. Пл. вадазбору 614 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,3 м3/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2%. Пачынаецца каля в. Задворнікі Лагойскага р-на, цячэ ў межах Мінскага ўзвышша, вусце каля в. Стахі. У верхнім цячэнні называецца Сытніца. Асноўныя прытокі: Малка, Рудаўка, Балавец, Вейнка, Дзвонка. Даліна амаль не выражана. Пойма двух-баковая, пераважна забалочаная (асабліва ў ніжнім цячэнні), шырыня яе 100—150 м. Рэчышча ў верхнім цячэнні на працягу 3,3 км каналізаванае, яго шырыня ў межань 5—15 м. Берагі стромкія. На рацэ Плешчаніцкае вадасховішча. Каля в. Расохі створана сажалка (пл. 0,17 км2). Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных каналаў.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
| | |
| Перекатик под мостом. Фото представлено сайтом wmbel.net | Двиноса. Фото представлено сайтом wmbel.net | Четырехметровый обрыв с сосняком. Фото представлено сайтом wmbel.net |
| | | |
| | | |