Skip to main content

Лань

ЛАНЬ, рака ў Мінскай і Брэсцкай абл., левы прыток Прыпяці. Даўжыня 147 км. Пл. вадазбору 2190 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 11,3 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %. Агульнае падзенне ракі 79,2 м. Пачынаецца за 1,5 км на 3 ад в. Гарбуны Нясвіжскага р-на, цячэ ў межах Капыльскай грады і нізіны Прыпяцкае Палессе. Вусце за 2 км вышэй ад в. Моршчынавічы Лунінецкага р-на. Асноўныя прытокі: Нача, Люта (справа), Цапра, Балванка (злева). Даліна ў верхнім цячэнні скрынкападобная (шырыня 1—1,5 км), на астатнім працягу невыразная. Пойма шырынёй 0,6—1 км, парэзаная меліярацыйнымі каналамі. Рэчышча каналізаванае, шырыня яго 4—8 м, у ніжнім цячэнні 15—20 м. На рацэ створана вадасховішча Лактышы, якое моцна ўплывае на гідралагічны рэжым ракі. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў красавіку, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем да рэгулявання ракі 1,5 м, найболыпая 1,9 м (1947) каля в. Лактышы. У летні перыяд рэжым узроўняў рэгулюецца шлюзамі. Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход 4 сутак. На рацэ г. Клецк.

Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 


Река Лань – правый приток р.Случь. Исток в 1.5 км к западу от с.Габруны, Несвижского района Минской области. Длина – 153 км, площадь водосбора 2160 км2.Притоки: правобережные – р.Нач, р.Люта; левобережные – р.Цепра, р.Балванка, кан.Двинский.Водосбор узкий, вытянут с севера на юго-восток, расположен в пределах Полесской равнины. Леса смешанные, большей частью заболоченные. Болота преобладают низинные. Русло от г.Клецка до устья р.Цепры спрямленное, на остальном протяжении извилистое. Естественное русло сильно зарастает, принимает большое количество осушительных каналов и канав. Острова небольшие, илистые, затопляемые. Берега в верхнем течении крутые, открытые, в среднем и нижнем – низкие, местами не прослеживаются, торфянистые, поросшие кустарником.Режим реки изучался на 3 постах, один из которых действует в настоящее время (с.Мокрово).
Источник: http://pogoda.by