МЫШАНКА, Міша, рака ў Брэсцкай вобл., правы прыток Шчары (бас. Нёмана). Даўжыня 109 км. Пл. вадазбору 930 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,9 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %. Пачынаецца на паўднёвых схілах Навагрудскага ўзвышша каля в. Буйнявічы Баранавіцкага р-на, цячэ па Баранавіцкай раўніне, упадае ў Шчару за 1 км на ПдЗ ад в. Сельцы Івацэвіцкага р-на. Асноўныя прытокі: Малатоўка, Мутвіца. Даліна пераважна трапецападобная, шырынёй 500—800 м. Пойма двухбаковая, месцамі забалочаная, шырынёй 400— 600 м. Рэчышча ад в. Агароднікі да в. Новая Мыш (16 км) каналізаванае, на астатнім працягу моцназвілістае; шырыня яго 10—12 м, у ніжнім цячэнні месцамі да 40 м. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Каля вёсак Белалессе, Магіляны і Жалезніца створаны сажалкі (пл. 0,06 км2, 0,7 км2 і 0,04 км2). Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
| | |
| река Мышанка. Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994. | | |