ОЛЬСА, рака ў Бярэзінскім, Клічаўскім і Кіраўскім р-нах, левы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра). Даўжыня 92 км. Пл. вадазбору 1690 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 9.3 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 %. Пачынаецца за 3,4 км на ПнУ ад в. Каменны Барок Бярэзінскага р-на, вусце за 5 км на 3 ад в. Любонічы Кіраўскага р-на. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Асноўныя прытокі: Нясета (справа), Дулебка, Сушанка, Суша (злева). Даліна пераважна невыразная, каля г.п. Клічаў, в. Ваевічы і паміж вёскамі Бацэвічы і Заполле Клічаўскага р-на трапецападобная (шырыня 0,8—1 км). Схілы спадзістыя, вышынёй 2—7 м, месцамі слабапарэзаныя; правы адкрыты, разараны, левы амаль на ўсім працягу парослы мяшаным лесам, Пойма двухбаковая, ніжэй Клічава чаргуецца па берагах (шырыня 0,6— 1,5 км), нізкая, месцамі забалочаная; ад вусця Сушы да в. Заполле Клічаўскага р-на перасечаная меліярацыйнымі каналамі. У разводдзе затапляецца вадой на глыбіню 0,5—1 м тэрмінам да 2 тыдняў. Рэчышча ў вярхоўі на працягу 10 км каналізаванае, ніжэй шырыня ракі ў межань 12— 18 м. Берагі ў вярхоўі нізкія, забалочаныя, паміж вёскамі Ваевічы і Заполле Клічаўскага р-на спадзістыя, ніжэй да вусця стромкія і абрывістыя. Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у 3-й дэкадзе сакавіка. У ніжнім цячэнні найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,2 м. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных каналаў.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
| | |
| У д. Колбчанская Слободка. Фото представлено сайтом wmbel.net | В 3 км от д. Колбчанская Слободка. Фото представлено сайтом wmbel.net | До Кличева река течет преимущественно по заливным лугам. Фото представлено сайтом wmbel.net |
| | |
| Стоянка перед Кличевом. Фото представлено сайтом wmbel.net | За мостом в д. Заполье заливные луга сменяются на сухие берега, часто с обрывчиками и лесом. Фото представлено сайтом wmbel.net | Березина. Виднеется мост на Бобруйской кольцевой дороге. Фото представлено сайтом wmbel.net |
| | | |
| | | |