Даўжыня 90 км.
Пл. вадазбору 598 км2.
Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4 м3/с.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6%.
Пачынаецца за 2 км на Пн ад в. Сіціна, цячэ праз 7 азёр (у т.л. Нёгра, Вышадскае, Мядзесна, Цёста), вярхоўе і сярэдняе цячэнне ў межах Гарадоцкага ўзвышша, нізоўе на Суражскай нізіне. Асноўныя прытокі: Асеча (справа), Іардынка і Салонаўка (злева). Упадае ва Усвячу каля в. Любань Усвяцкага р-на Пскоўскай вобл. (Расія). Даліна да в. Смолаўка скрынка- або трапецападобная, шырынёй 300— 400 м, ніжэй па цячэнні невыразная. Пойма двухбаковая, шырынёй 100— 300 м. Рэчышча ўмерана звілістае, шырынёй 4—6 м, у сярэднім і ніжнім цячэнні месцамі да 50 м. У рацэ трапляецца вадзяны арэх— ахоўны рэліктавы від у флоры Рэспублікі Беларусь (месца яго росту ніжэй воз. Ведрынскае аб′яўлена помнікам прыроды).
Источник: Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы/ Маст.: Ю.А. Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў - Мн.: БелЭн, 2007.-480 с.
| До д. Смоловка, в межень, предстоит бесконечное преодоление препятствий. Фото представлено сайтом wmbel.net | За мостом в д. Веречье река мелкая, дно каменистое. Фото представлено сайтом wmbel.net | Овсянка за оз. Ведринское. Фото представлено сайтом wmbel.net |
| В 3 км за д. Осмоловичи. Фото представлено сайтом wmbel.net |



