Skip to main content

река Цна (бассейн реки Припять)

ЦНА, рака ў Ляхавіцкім, Ганцавіцкім і Лунінецкім р-нах, левы прыток р. Прыпяць. Даўжыня 126 км. Пл. вадазбору 1130 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 7,23 м3/с Агульнае падзенне ракі 53 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %. Пачынаецца за 0,5 км на У ад в. Гайнінец Ляхавіцкага р-на, вусце за 4 км на Пд ад в. Кажан-Гарадок Лунінецкага р-на. Асноўны прыток — Карыцінскі канал (справа). Рака цячэ па нізіне Прыпяцкае Палессе. Даліна да в. Велута і ніжэй ад в. Кажан-Гарадок (абедзве ў Лунінецкім р-не) невыразная, на астатнім працягу трапецападобная, шырынёй 1—2 км. Пойма двухбаковая, у Лунінецкім р-не каля в. Купаўцы, Бараўцы, Вічын, Дварэц аднабаковая (шырыня 0,5—1 км). Рэчышча ад вытоку на працягу 54 км каналізаванае, у ніжнім цячэнні моцназвілістае, шырынёй каля 10 м. Веснавое разводдзе пачынаецца ў сярэдзіне сакавіка і доўжыцца да сярэдзінЫ чэрвеня, найболыпая вышыня ўзроўню над межанню 3,1 м. За 42 км ад вусця каля в. Дзятлавічы Лунінецкага р-на найболыны расход вады 87,6 м /с (1970), найменшы 0,51 м^/с (1969). Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у сярэдзіне красавіка. Веснавы крыгаход каля 11 сутак. На рацэ г. Ганцавічы.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.