КЛЯСЦІЦКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, у Расонскім р-не. Пл. 1,25 км2. Найбольшая глыбіня 5 м. Даўжыня 5,5 км. Найбольшая шырыня 0,5 км. Аб′ём вады 2,52 млн. м3. Пл. вадазбору 1089 км2. На р. Нішча, за 14 км на 3 ад г.п. Расоны, каля в. Клясціцы. Створана ў 1959 для энергетычных мэт. Берагавая лінія моцна парэзаная, берагі параслі лесам; вышыня іх у вярхоўі да 5 м, каля плаціны да 10—15 м. Дно выслана пяском і слаба заілена. Ёсць дробныя астравы. Сярэдні шматгадовы сцёк у створы плаціны 226,8 млн. м3.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
