Водохранилище является местом отдыха и занятий водными видами спорта, а также популярно во время зимней и летней рыбалки (водится лещ, окунь, плова, щука, карась, линь).
Асіповіцкае вадасховішча, у Асіповіцкім р-не Магілёўскай вобл.
Пл. 11,9 км2.
Найбольшая глыбіня 8,5 м.
Даўжыня 23,7 км.
Найбольшая шырыня 1,2 км.
Даўжыня берагавой лініі 55,3 км.
Аб′ём вады 17,5 млн. м3.
Пл. вадазбору 4370 км2.
Створана ў 1953 плацінай Асіповіцкай ГЭС у ніжнім цячэнні р. Свіслач (43,6 км ад вусця). Берагі пераважна высокія, звычайна парослыя лесам. Ложа ў межах затопленай поймы перасечана шматлікімі мелкаводнымі ўчасткамі; ёсць 4 невялікія астравы агульнай пл. 15 га. Дно выслана ілам (60%), уздоўж берагоў— пяском. Замярзае ў пачатку снежня, лёд (таўшчыня 40—60 см) трымаецца да пачатку красавіка. Сярэднегадавая амплітуда вагання ўзроўню 81 см (найбольшая 144 см, 1958). Праточнасць вялікая, аб′ём воднай масы аднаўляецца за 7—8 сутак. Сярэднешматгадовы сцёк у створы плаціны 790 млн. м3. Зарастае 35% плошчы. Вакол вадасховішча зона адпачынку; аздараўленчы лагер «Вяззе», база адпачынку «Бярозка».
Источник: Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы/ Маст.: Ю.А. Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў - Мн.: БелЭн, 2007.-480 с.
| водохранилище Осиповичское. Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994. |



Катались на
Катались на катере, по эхолоту зафиксирована глубина 30 м, ближе к ГЭС.
водохранилище Осиповичское